Медалём «За выратаванае жыццё» ўзнагароджаны:
Гружэўскі Леанард Іванавіч, ваенны камісар Смаргонскага раёна, падпалкоўнік.
Медалём «За працоўныя заслугі»:
Аляксееў Аляксандр Анатольевіч, начальнік вытворчага ўчастка №3 СВК «Азёры Гродзенскага раёна»;
Бардзін Аляксандр Равакатавіч, загадчык кафедры спартыўных гульняў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы;
Гейштоўт Богдан Вацлававіч, дырэктар даччынага прадпрыемства «Мінойтаўскі рамонтны завод» Гродзенскага ўнітарнага прадпрыемства «Аблсельгастэхніка» Лідскага раёна;
Кашцялян Пётр Збігневіч, генеральны дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства па племянной справе «Гродзенскае племпрадпрыемства»;
Кеўра Галіна Янаўна, майстар цэха сухіх малочных прадуктаў ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат»;
Ненартовіч Вітольд Антонавіч, шклавар ААТ «Завод «Оптык»;
Петрушкевіч Віктар Іванавіч, старшыня вучэбна-вопытнага СВК «Путрышкі» Гродзенскага раёна;
Савіцкі Пётр Мікалаевіч, токар механічнага цэха №3 ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Лідсельмаш»;
Сурконт Юзэф Станіслававіч, дырэктар КСУП «Эліт-Агра Больцінікі» Воранаўскага раёна;
Хэлскі Валерый Уладзіміравіч, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама.
Медалём Францыска Скарыны:
Буйко Аліна Іосіфаўна, выкладчык тэатральных дысцыплін Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў;
Валковіч Наталля Аляксандраўна, дырэктар гуманітарнага каледжа УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы».
Прысвоены ганаровыя званні:
«Заслужаны работнік сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь» – Стацэвіч Ядвізе Антонаўне, дырэктару дзяржаўнай установы сацыяльнага абслугоўвання «Лідскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў».
«Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь» – Асосаву Сяргею Барысавічу, генеральнаму дырэктару ААТ «Мастоўдрэў».