Прадстаўнікі Гродзеншчыны ўдастоены дзяржаўных узнагарод

Дзяржаўных узнагарод удастоены прадстаўнікі розных сфер дзейнасці.

Адпаведныя Указы №61 и 62 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 26 лютага. Сярод іх прадстаўнікі Гродзеншчыны.

За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, праяўленую мужнасць пры выратаванні людзей на вадзе, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, значны асабісты ўклад у развіццё машынабудавання, будаўнічай галіны, сельскай гаспадаркі, транспартнага абслугоўвання, навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення, падрыхтоўку  высокакваліфікаваных кадраў, заслугі ў арганізацыі і аказанні медыцынскай дапамогі насельніцтву, сферах адукацыі, навукі, мастацтва і спорту ўзнагароджаны:

Медалём “За працоўныя заслугі”:

Генадзь Тадэвушавіч Аксаміт – першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Гро-дзенскага райвыканкама;

Ала Іванаўна Галавенка – дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №12 г. Гродна”;

Андрэй Вячаслававіч Янушка – галоўны ўрач установы аховы здароўя “Гродзенскі абласны клінічны кардыялагічны цэнтр”.

 Ганаровае званне “Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь” прысвоена

Аляксандру Міхайлавічу Шышко – старшыні СВК “Азёры Гродзенскага раёна”.

За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне абараназдольнасці краіны, развіццё прамысловага комплексу рэспублікі, сельскагаспадарчай галіны і машынабудавання, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, заслугі ў арганізацыі і аказанні медыцынскай дапамогі насельніцтву, навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення ўзнагароджаны:

Медалём “За працоўныя заслугі”:

Яўгеній Аляксандравіч Арыка – машыніст-кранаўшчык Бакштанскага ўчастка леса-нарыхтоўчага цэха ААТ “Мастоўдрэў”;

Вольга Кузьмінічна Міхнавец – намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці ААТ “Малочны Мір”;

Ганна Чаславаўна Рымша – апаратчык пастэрызацыі цэха па вытворчасці натуральна малочнай прадукцыі ААТ “Малочны Мір”;

Таццяна Тадэвушаўна Слабыш – начальнік упраў-лення кантролю бюджэтна-фінансавай сферы Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці.

Поделиться
Перейти к содержимому