Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 29 жанчын Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

У ліку ўзнагароджаных – карэспандэнт Слонімскага кабельнага тэлебачання Кацярына Раманоўская, санітарка Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Святлана Тадарэнка, аператар КСУП «Хвінявічы» Дзятлаўскага раёна Наталля Клюкач і спецыяліст Свіслацкага ўчастка электрасувязі РУП «Белтэлекам» Таццяна Стэльмах. Для кожнай з іх стварэнне сямейнай цеплыні, увага і клопат аб дзецях – адныя з галоўных жыццёвых задач. А ордэн Маці стаў чарговай падзякай за штодзённую працу ўжо на дзяржаўным узроўні.

У Гродзенскай вобласці з 1996 года гэтай узнагароды ўдастоены больш за тысячу жанчын. Толькі ў мінулым годзе ёй адзначаны звыш ста жанчын.

“ГП”
Поделиться
Перейти к содержимому