Часовая працоўная занятасць навучэнцаў у летні перыяд садзейнічае іх працоўнаму выхаванню, стварае ўмовы для фарміравання адказнасці, цярпялівасці, настойлівасці і ўзаемапавагі ў час сумеснай дзейнасці. Акрамя гэтага, старшакласнікі за сваю працу атрымліваюць грашовае ўзнагароджанне і тым самым пазнаюць асновы фінансавай граматы на практыцы.
З 27 чэрвеня па 8 ліпеня 7 вучняў дзяржаўнай установы адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Рахавіцкі яслі-сад – сярэдняя школа Слонімскага раёна” працавалі на добраўпарадкаванні прышкольнай тэрыторыі. За гэты перыяд вучні прапалолі гародніну на школьным агародзе, прывялі ў парадак размешчаныя перад фасадам школы кветкавыя клумбы, сабралі чырвоную парэчку і выконалі шмат іншай работы ва ўстанове адукацыі. Аднак, самым прыемным заняткам аказалася паліванне агарода: і раслінам у спёку – карысць, і дзецям каля вады – цікава і весела.
Неабходна адзначыць, што сваю летнюю працоўную дзейнасць старшакласнікі прадоўжаць у КСУП “Імя Суворава”.
Аўтар: Харытончык Галіна Уладзіміраўна