Сардэчна віншую вас з прафесійным святам – Днём медыцынскага работніка!

Прыміце словы шчырай ўдзячнасці за адданасць сваёй справе,  кампетэнтнасць і жаданне стаяць на варце інтарэсаў аховы здароўя грамадзян нашай краіны.

У рэспубліцы шмат увагі надаецца развіццю і ўдасканаленню галіны аховы здароўя: укараняюцца новыя перадавыя тэхналогіі і метады лячэння і прафілактыкі захворванняў, умацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база медыцынскіх устаноў, будуюцца новыя бальніцы. Асаблівы акцэнт робіцца на навучанне і падрыхтоўку высокакваліфікаваных адмыслоўцаў. Таму і ад вас мы чакаем не толькі прафесіяналізму, але і асаблівага маральнага ўзроўню.

Ад усёй душы жадаю, каб для кожнага з вас прафесія стала не толькі працай, але і прызваннем. Моцнага вам здароўя, дабрабыту, новых поспехаў і дасягненняў у барацьбе за жыццё кожнага пацыента!

 

Старшыня Пастаяннай камісіі

па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым

самакіраванні і рэгламенце Палаты

прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу

Рэспублікі Беларусь В.М.Семяняка

Поделиться
Перейти к содержимому