У сярэдняй школе № 10 г.Слоніма склалася добрая традыцыя ярка і запамінальна праводзіць тыдзень беларускай мовы. У рамках тыдня вучні 4 класаў прынялі ўдзел у лінгвістычным батле “Залацінкі роднай мовы”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем гулялі ў перакладчыкаў, разгадвалі заданні чароўнага філворда, тлумачылі фразеалагізмы, расшыфроўвалі прыказкі, чыталі вершы беларускіх паэтаў, спявалі беларускія народныя песні. Падчас мерапрыемства вучні прадэманстравалі выдатнае веданне беларускай мовы, паглыбілі і пашырылі свае веды аб беларускай культуры, праявілі свае творчыя здольнасці. Дзеці яшчэ раз пераканаліся ў мяккасці і мілагучнасці, плаўнасці і напеўнасці, сціплай прыгажосці і самабытнасці нашай роднай мовы. Дзякуючы спаборніцтву, хлопчыкі і дзяўчынкі цвёрда ўпэўніліся, што родная мова – гэта спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і прадзедаў і павінны захаваць яе, каб перадаць будучым пакаленням.

Нэлі Васільеўна Зайкоўская, настаўнік пачатковых класаў сярэдняй школы № 10 г.Слоніма

Поделиться
Перейти к содержимому