Гаворка ішла аб тым, што гэта грамадская арганізацыя аб’ядноўвае патрыётаў і прыхільнікаў палітыкі Прэзідэнта, гарантуе, што ўлада і народ – адно цэлае. Таму не павінна быць раўнадушша. Можна колькі заўгодна дэклараваць магутнасць “Белай Русі”, але патрэбны не словы, а рэальныя справы, свежыя думкі і прапановы.
Неабходна ўважліва паглядзець на пярвічныя арганізацыі гэтага грамадскага аб‘яднання. І ў першую чаргу – на кіраўнікоў. Яны павінны праяўляць актыўнасць, быць паважанымі людзьмі, да меркаванняў якіх прыслухоўваюцца іншыя.
Выступае старшыня рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Генадзь ДАВЫДЗЬКА.
Уважліва слухаюць свайго лідэра члены рэспубліканскага савета “Белай Русі”.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.