«Памяць аб Халакосце неабходная, каб нашы дзеці ніколі не былі ахвярамі, катамі або абыякавымі назіральнікамі»
І. Бауэр, даследчык Халакоста
На працягу ўсяго ўрока-рэквіема «Халакост – памяць пакаленняў» у 9 класе гарэлі свечкі. Свечкі памяці, як высокая даніна павагі, даніна памяці ахвярам нацызма і героям Супраціўлення, ахвярам Халакоста. А таксама тым, хто пакутаваў, перажываючы за сваіх родных і блізкіх, у якіх ад пакут памірала душа. Жудасныя цыфры і звесткі пра «фабрыкі смерці» (Майданэк, Саласпілс, Трасцянец, Асвенцым, Бухенвальд) і пра гета на Слонімшчыне навучэнцы агучвалі з высокім душэўным напружаннем. Разважаючы пра веданне ўрокаў Халакоста, дзевяцікласнікі прышлі к выснове, што такія размовы неабходны , каб падобны генацыд не паўтарыўся супраць якога-небудзь народа на зямлі. І наша памяць, гэта – памяць, якая пярэчыць забыццю. Бо няма генацыда супраць «како-небудзь», генацыд заўсёды супраць усіх.

Рэмез Г.Я., педагог, які выконвае функцыі класнага кіраўніка 9 класа

Поделиться
Перейти к содержимому