24 лістапада ў Слонімскай раённай бібліятэцы імя Якуба Коласа адбылося мерапрыемства пад назвай “Паэт зямлі слонімскай”, прысвечанае памяці доктара філалагічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта Нацыянальнай Акадэміі Навук, пісьменніка, навукоўца і перакладчыка Алега Антонавіча Лойкі (1931-2008 гг.).
У вечарыне памяці знакамітага слонімца прынялі ўдзел начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слонімскага райвыканкама Наталья Станіславаўна Юнчыц, выкладчыкі філалагічнага факультэта БДУ – дактары філалагічных навук, прафесары Вячаслаў Рагойша і Алесь Бельскі, кандыдат філалагічных навук Анатоль Верабей, пісьменнік і краязнаўца Сяргей Чыгрын, бард і журналіст Зміцер Бартосік, сваякі і землякі.
У канцы мерапрыемства ў бібліятэцы адчыніў дзверы музейны пакой, прысвечаны Алегу Лойку.
Падрабязней чытайце ў “СВ”.
Ігар ПРАКОФ’ЕЎ.