2022 год быў абвешчаны Годам гістарычнай памяці. Памяць гісторыі – адмысловы пантэон нацыянальнай ідэнтычнасці. Яна ўтрымвае веды пра жыццё і творчую дзейнасць простых людзей. Памяць – грунт сумлення і маральнасці, памяць – грунт культуры… Памяць – наша багацце. Веліч гістарычнай памяці складаецца ў тым, што яна з’яўляецца злучным звяном паміж мінулым і сучаснасцю.
Чарговая экспедыція пошукавага атрада «Нашчадкі». Сянкоўшчынскай сярэдняй школы Слонімскага раёна папоўніла асноўны фонд школьнага музея. Сям’я Бабілы Сяргея Леанідавіча і Аліны Іосіфаўны падорыла новы экспанат.
Апынулася, што гэта частка ткацкага станка, якую ў нашай мясцовасці называюць «векошкі». Навучэнцаў адразу здзівіла гэтае забытае слова, значэнне якога зразумець сення вельмі цяжка. Хоць некалі яго значэнне ведала нават маленькае дзіцяці. Ужо ў 5 год дзяўчынку садзілі за ткацкі станок вучыцца прыёмамі ручнога ткацтва.

У працэсе даследвання высветлілася, што векошкі – гэта фігурна апрацаваны слупок-ствол, што сканчаецца ўнізе круглявымі дыскамі. Канцы верхніх двух ніт злучаюцца вяроўкай ці тонкай скураной папружкай праз драўляны блок – векошку. Векошкі, падвешваюцца на верхніцу. З дапамогай гэтых блокаў рухаюцца ніты, да якіх прывязаны падножкі.
У мінулым, майстра ручнога ткацтва, усю сабраную ўнутраную частку станка называлі «збруяй». Захоўвалася яна падвешаная на сцяну ў клецях ці на гарышчах. У склад «збруі» уваходзілі і векошкі.
Раней векшай называлі ваверку, менавіта за-за таго, што векошкі дапамагаюць рухаюць ніты ў ткацкім станку, яны маюць такую назву.
У выніку праведзенай работы наш музей папоўніўся новым экспанатам з незвычайнай назвай. Варта адзначыць, што ў музеі ёсць і іншыя часткі ткацкага станка, таксама прадметы для прадзення і вырабы з тканіны самых розных узораў.
Наша работа на гэтым не сканчаецца, мы працягнем па драбнічках збіраць часткі ткацкага станка, каб у вучняў нашай школы з’явілася магчымасць пазнаёміцца з элементамі ткацтва.
Такім чынам, магчымасці пошукавага атрада велізарныя, важнае толькі жаданне настаўнікаў і іх уменне зацікавіць навучэнцаў і прыцягнуць да работы. Правільна арганізаваная работа адкрывае шырокія перспектывы ў выхаванні падрастаючага пакалення з дапамогай даследчай работы. Кім бы ні сталі далей нашы вучні, якія прайшлі школу краязнаўства, яны заўсёды будуць адчуваць сваё дачыненне да роднага краю.

Рачкова Яніна Уладзіміраўна, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства ДУА «Сянькоўшчынская сярэдняя школа Слонімскага раёна»

Поделиться
Перейти к содержимому