Пад такой назвай 4 кастрычніка ў гарадской бібліятэке № 4 прайшоў вечар памяці прысвечаны 70-годдзю з дня нараджэння празаіка, паэта, публіцыста, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, воіна-аўганца Івана Лук’янавіча Сяргейчыка, які арганізавалі і правялі члены літаратурнага аб’яднання пры газеце “Слонімскі веснік” на чале з Ірынай Войтка.
На вечарыну памяці пісьменніка-земляка, таленавітага творцы сабраліся слонімскія літаратары, знаёмыя, прыхільнікі творчасці І.Л. Сяргейчыка, а таксама вучні і настаўнікі сярэдняй школы № 2.
Супрацоўнікамі бібліятэкі была падрыхтавана выстава, на якой прадстаўлены асноўныя творы І.Л. Сяргейчыка. На працягу мерапрыемства, прысутнічыя “гарталі” старонкі яго жыцця. Дзяліліся ўспамінамі, чыталі вершы і спявалі песні прысвечаныя Івану Лук’янавічу.
Вайна ў Аўганістане пакінула незабыўны след у памяці І.Л. Сяргейчыка. Многія свае творы ён прысвяціў гэтай вайне. Тры гады ён узначальваў раеннае аб’яднанне ветэранаў вайны ў Аўганестане. У апошнія гады жыцця кіраваў літаратурным аб’яднаннем пры газеце “Слонімскі веснік”.
Іван Лук’янавіч у поўную сілу жыў, кахаў, працаваў і быў цудоўным чалавекам, мінавіта такім яго памятаюць тыя, каму пашчасціла быць з ім знаёмым. Памяць аб ім будзе жыць не толькі ў яго творах, песнях і вершах, але і ў сэрцах землякоў.