У Паўлаўскай этнагасцёўні адбылося адкрытае пасяджэнне дзіцячага аматарскага аб’яднання «Чароўны каравайчык».
На пасяджэнне завітала адна з старэйшых каравайніц — Місілевіч Ірэна Пятроўна (1951г.н). Яна вучыла дзяцей як замешваць цеста і раскрывала сакрэты якія вядомы толькі каравайніцам, расказвала шмат цікавых гісторый і павер’яў пра Слонімскія караваі. А галоўныя ПЕРАЕМНІКІ ТРАДЫЦЫЙ выхваляліся ўжо сваімі ўменнямі рабіць усе «шышкі» для ўпрыгожвання караваяў.

С уважением ГУК «Слонимский районный центр культуры, народного творчества и ремёсел»
Поделиться
Перейти к содержимому