27 снежня 2020 года вучні школ Слонімскага раёна, якія з‘яўляюцца пераможцамі творчых конкурсаў і алімпіяд, наведалі Галоўную ёлку краіны ў горадзе Мінску. Такая магчымасць у дзяцей з’явілася дзякуючы дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Семяняка В.М., Слонімскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” і яго старшыні Міско А.А. 20 юных сланімчан атрымалі ў падарунак білеты на навагодняе прадстаўленне ў Палац Рэспублікі Беларусь.
Цудоўныя агні, святочнае ўбранне горада гасцінна сустрэлі хлопчыкаў і дзяўчынак. Навагоднія фотазоны перад Палацам Рэспублікі прыцягвалі да сябе казачнымі кампазіцыямі. Але сапраўдная казка пачалася, калі расчыніў свае дзверы Палац. Кожны з дзяцей адчуў сябе часткай незвычайнай навагодняй казкі, дзе сустрэўся сам-насам з Дзедам Марозам і яго “аднакласнікамі” з розных краін свету. Казачныя персанажы, віктарыны, новыя знаёмствы – усё гэта выклікала эмоцыі захаплення, шчыры дзіцячы смех і тысячы пажаданняў, што адляцелі ў касмічную прастору насустрач 2021 году.
Святлана БУЙ