Слонімская раённая бібліятэка імя. Я. Коласа актыўна ўключылася ў працэс павышэння сацыяльна-прававой інфармаванасці насельніцтва ў перыяд правядзення выбарчай кампаніі.
– Бібліятэкі не павінны заставацца ў баку ад такой важнай палітычнай падзеі. Удзел у выбарах – гэта ў першую чаргу канстытуцыйнае права грамадзян. Голас кожнага грамадзяніна становіцца вырашальным у вызначэнні лёсу нашай краіны, – сказала Кацярына Загдай, бібліятэкар-бібліобуса. – Нядаўна, напрыклад, мы правялі мерапрыемства “Насустрач выбарам”, падчас якога пазнаёмілі чытачоў вёсак Загрыцькава, Харашэвічы, Нагуевічы з літаратурай па агульных пытаннях і матэрыяламі, якія тычацца выбараў.