Дзень маці – гэта самае пяшчотнае свята, створанае, каб успомніць пра самае важнае чалавеку, пра маму, якая заслугоўвае ўвагі кожны дзень у годзе. У гэты дзень хочацца сказаць словы ўдзячнасці ўсім матулям, якія дораць дзецям любоў, дабро, пяшчоту і ласку.

Напярэдадні свята ў 7 класе прайшла класная гадзіна, прысвечаная Дню маці. Рабяты пазнаёміліся з гісторыяй і звычаямі святкавання Дня маці за мяжой. Кожны з класа пастараўся выказаць сваю любоў да самага блізкага чалавека на Зямлі праз вершы, праз гульню «Кампліменты любімым мамам». Дзеці змайстравалі рамонак, які назвалі “Мая мама самая-самая”, а таксама запісалі відэа-паштоўку, у якой выказалі ўсе свае пачуцці да мам.

Мы ў вечным неаплатным даўгу перад маці, чыя любоў суправаджае нас усё жыццё. Пажадаем мамам усяго свету мацярынскага шчасця, радасці, дабра, любові!

Кацярына Процак, педагог, які выконвае функцыі класнага кіраўніка 7 класа Новадзявяткавіцкай СШ

 

Поделиться
Перейти к содержимому