28 верасня на Слонімскай зямлі адбылося сапраўднае хлебасольнае свята. У аграгарадку Навасёлкі прайшоў традыцыйны фестываль “Паўлаўскі каравай”. На брэндавам для гэтых мясцін мерапрыемстве сабраліся шматлікія госці, каб разам прыняць удзел ва ўрачыстым адкрыцці свята, пабачыць майстар-класы па выпячцы караваяў ад мясцовых майстроў, выставу хлебабулачных вырабаў “Запрашаем на хлеб-соль”, конкурс “Лепшая выпечка – 2019”, удзел ў якім прынялі гаспадыні з розных аграгарадкоў Слонімшчыны: Навасёлкі, Сурынка, Сялівічы і Міжэвічы.
Святочны настрой на працягу фестывалю падтрымлівалі калектывы артыстаў Слонімскага і Мастоўскага раёнаў.
Таксама на ўрачыстасці прайшла выстава-продаж хлебабулачных вырабаў Свята-Благавешчанскага жаночага манастыра і Слонімскага хлебазавода, прадукцыі мясакамбіната, дэгустацыя малочных вырабаў і травяной гарбаты, працавалі тэматычныя фотазоны, дзіцячая пляцоўка.
Пачэснымі гасцямі свята сталі старшыня райвыканкама Генадзій Баляслававіч Хоміч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Алег Мечыслававіч Таргонскі і намеснік старшыні райвыканкама Тэрэса Вацлаваўна Юшкевіч.
Традыцыя выпечкі караваяў на Слонімшчыне мае глыбокія карані і па сённяшні дзень перадаецца ад маці да дачкі, з пакалення ў пакаленне.
Паўлаўскія караваі маюць пэўныя асаблівасці, па якіх можна вызначыць нагоду, да якой іх спяклі.
Галоўнымі носьбітамі гэтай традыцыі з’яўляюцца ўдзельніцы народнага аматарскага аб’яднання “Чараўніцы-каравайніцы” – жыхаркі вёсак Паўлаўскага сельсавета.
Падрабязней чытайце ў друкаваным нумары.