11 жніўня, напярэдадні Мядовага Спаса, у аграгарадку Васілевічы адбылося свята мёда і гарбаты. На мерапрыемства былі запрошаны мясцовыя жыхары і госці з навакольных вёсак.

Са святам усіх прысутных павіншавала галоўны спецыяліст аддзела культуры Слонімскага райвыканкама Л.А. Ярашэнкава. Яна адзначыла, што гэтае мерапрыемства стала ўжо традыцыйным і надае асабісты колер аграгарадку Ваілевічы.

Для гасцей святочнага мерапрыемства быў арганізаваны канцэрт, удзел у якім прынялі творчыя калектывы Слонімскага і Свіслацкага раёнаў. Свае вырабы прадставілі і народныя ўмельцы. Гаспадыні падрыхтавалі духмяную гарбату і салодкае печыва.

Для маленькіх гасцей свята быў арганізаваны выяздны гандаль і атракцыёны.

Алена ЛЫНЬКО

Поделиться
Перейти к содержимому