Пра тое, што плошчу Леніна ў сямнаццатым стагоддзі называлі плошчай перад дамініканскім касцёлам, а ў дваццатым – гандлёвай (рыначнай), цяпер будзе ведаць кожны слонімец. Дзякуючы праграме “Беларусь гасцінная”, на дзесяці будынках у цэнтры горада 28 лютага з’явіліся інфармацыйныя шыльды з назвамі, якія вуліцы насілі ў розны час.

Працаўнікі мясцовай жыллёва-камунальнай гаспадаркі дапамаглі з іх вырабам і размяшчэннем.

Шыльды можна ўбачыць на гістарычных будынках на плошчы Леніна, вуліцах Першамайскай, Васі Крайняга і Ружанскай – асноўных напрамках турыстычных маршрутаў. Такія гістарычныя даведкі повысяць узровень дасведчанасці людзей і зробяць Слонім больш утульным і прывабным для гараджан і гасцей.

 

Алена ЮШКЕВІЧ

 

Поделиться
Перейти к содержимому