У рамках рэалізацыі ШАГу 3 “Мы дзейнічаем” адзінага інфармацыйнага дня для старшакласнікаў, які прайшоў у чацвёрты чацвер кастрычніка, адзінаццацікласнікі Новадзявяткавіцкай сярэдняй школы прынялі ўдзел у працоўнай акцыі “Хто, калі не мы!”.


З удзелам выпускнікоў школы прайшло добраўпарадкаванне прышкольнай тэрыторыі. Асенні дзень аддзячыў навучэнцам цёплым і сонечным надвор’ем за іх жаданне прыносіць карысць не толькі сабе, але і сваёй малой радзіме, быць прыкладам для падрастаючага пакалення.

Вольга Блізнюк, педагог, якія выконвае функцыі класнага кіраўніка 11 класа

Поделиться
Перейти к содержимому