Пад такой назвай у  6 класе ДУА “Новадзявяткавіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна” адбылася дыялогавая пляцоўка, прысвечаная Дню народнага адзінства.

“Адзінокае дрэва ветру лягчэй паваліць”, – гаворыць народная прыказка. Так і ў людзей: толькі аб’яднаўшыся, яны могуць выстаяць у цяжкую гадзіну і працягваць рух наперад.

Навучэнцы гаварылі аб тым, што мы павінны адрадзіць добрыя адносіны адзін да аднаго, якія раней заўсёды былі характэрны для беларусаў. Мабыць, дасягнуць такога ідэала ў сучасным свеце і немагчыма, але гэта не значыць, што мы павіны апусціць рукі і да гэтага не імкнуцца. А пачаць кожны павінен з сябе.

Шасцікласнікі напісалі  пажаданні сваім равеснікам сябраваць, любіць, з цярпеннем і павагай адносіцца да іншых і сімвалічна паслалі іх на сваіх “далоньках” дзецям усёй планеты.

Хініч С.В., настаўнік, які выконвае абавязкі класнага кіраўніка 6 кл.

Поделиться
Перейти к содержимому