Да ўвагі законных прадстаўнікоў будучых першакласнікаў 2022/2023 навучальнага года, якія плануюць абраць дзяржаўную установу адукацыі “Сярэдняя школа № 5 г. Слоніма” для навучання свайго дзіцяці.
Мова ў школьнай адукацыі – сродак суразмоўніцтва, інтэлектуальнага і маральнага развіцця асобы вучня. Беларуская мова – гэта сховішча культуры нашага народа. На жаль, ў цяперашні час магчымасць выкарыстоўваць родную мову ў паўсядзённым жыцці амаль адсутнічае.
У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь у кожнага з Вас ёсць магчымасць выбару мовы навучання для свайго дзіцяці.
На сучасным этапе развіцця нашай установы відавочным становіцца неабходнасць не фармальнага засваення звестак пра мову, а фарміраванне разумовых, моўных і маўленчых здольнасцей кожнага вучня. Дапамогай ў дадзеным пытанні стане адкрыццё першага класа з беларускай мовай навучання, вывучэнне мовы на павышанным узроўні на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Выбар за Вамі!
Шамярэй Наталля Міхайлаўна, намеснік дырэктара
ДУА «Сярэдняя школа № 5 г. Слоніма»