Мова яднае нацыю, народ і ўсіх людзей у краіне. Кожны чалавек павінен шанаваць сваю мову, традыцыі і культуру. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнага народа, бо няма народа без мовы. У філіяле “Iнтэграваная бібліятэка аграгарадка Вялікія Шылавічы” прайшоў бібліярынг
“І не змоўкне ніколі ў свеце родная мова”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. На мерапрыемства прыйшлі вучні 5-6 класаў ДУА “Вялікашылавіцкай базавай школа Слонімскага раёна”.
Бібліярынг праходзіў у тры этапы: першы этап “Перакладчык” – трэба было перакласці з рускай мовы на беларускую прыказакі і цікавыя словы з беларускай на рускую мову. Другі этап шарада “Пралеска” – за тры хвіліны скласці больш за ўсіх новых слоў са слова пралеска. Трэці этап – віктарына “Знаўца” – удзельнікі адказвалі на пытанні пра культуру Беларусі. Каманда-пераможца атрымала пачастункі.
Удзельнікі мерапрыемства прымалі актыўны ўдзел у выразным чытанні вершаў на роднай мове. У бібліятэцы створана тэматычная выстава з новымі кнігамі “Чытаем на роднай мове”, а так сама падборка выказванняў беларускіх дзеячаў пра мову. Акрамя гэтага ў бібліятэцы прайшла акцыя “Маё любімае слова на роднай мове”, чытачы пісалі на стыкерах, зробленых у форме сэрца, любімыя словы на роднай мове і прыклейвалі на карту Беларусі.

Яўгенія ЛОЙКА

Поделиться
Перейти к содержимому