Каб не спыніцца на шляху да прафесійнага шматгалосся ў асобе сапраўднага Настаўніка, трэба няспынна займацца самаразвіццём, самаацэнкай, рэгулярна перагортваць старонкі навуковых і метадычных прац, заўважаць, хай сабе і нязначныя, адкрыцці ў вопыце калег, самому займацца пошукам. І на гэта таксама па-свойму нацэльвае вучэбна-метадычнае аб’яднанне настаўнікаў грамадска-гуманітарных дысцыплін ДУА “Гімназія №1 г.Слоніма”.
“Каб вучыць, патрэбна вучыцца!” — пад такім дэвізам першага лістапада прайшло чарговае пасяджэнне настаўнікаў, тэмай якога было “Удасканаленне прафесійнай прадметна-метадычнай падрыхтоўкі педагога ва ўмовах мадэрнізацыі вышэйшай педагагічнай адукацыі.”
Падчас заняткаў удзельнікі падзяліліся вопытам работы па наступных тэмах: “ Правядзенне кантрольна — ацэначнай дзейнасці як абавязковага складаемага прафесійнага майстэрства настаўніка”, “Метады i формы кантролю на ўроках беларускай мовы i лiтаратуры”, “Навучальная матывацыя як адзін з асноўных фактараў паспяховасці навучання”.
Кожнае выступленне завяршалася не толькі пытаннямі рэфлексійнага характару, але і заданнямі, выконваючы якія, можна было ўпэўніцца ў меры засвоенасці матэрыялу. Трэба спадзявацца, з карысцю будзе вывучацца і рэалізоўвацца на ўроках практычны матэрыял, пададзены на пасяджэнні настаўнікаў.

Шундрык Ж.Ю.,
кіраўнік вучэбна-метадычнага аб’яднання
ДУА “Гімназія №1 г.Слоніма”.

 

Поделиться
Перейти к содержимому