Медалі «За працоўныя заслугі» і Францыска Скарыны. Жыхары Гродзеншчыны ўдастоены дзяржаўных узнагарод

Напрыканцы лістапада Прэзідэнт падпісаў указ аб узнагароджанні жыхароў Беларусі за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў. Сярод тых, чыя праца адзначана высокімі ўзнагародамі, нямала прадстаўнікоў прынёманскага краю.

Так, медалём «За працоўныя заслугі» адзначаны намеснік дырэктара сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Контэ Спа» па развіцці Валянцін Байко, генеральны дырэктар вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднааблгаз» Яўгеній Смірноў, начальнік ўпраўлення інфармацыйна-растлумачальнай работы інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Гродзенскай вобласці Ірына Эйсмант.

Да таго ж, за ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі і лёгкай прамысловасці медалём «За працоўныя заслугі» узнагароджаны трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці філіяла «Сельскагаспадарчае вытворчае ўпраўленне «Пратасаўшчына» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднааблгаз» Андрэй Вербаль, рэзчык на пілах, нажоўках і станках вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Цветліт» грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства глухіх» Мечыслав Матвейчык

Сярод узнагароджаных таксама прадстаўнікі сферы культуры і адукацыі. Праца прафесара кафедры фтызіяпульманалогіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Ільі Гельберга адзначана медалём «За працоўныя заслугі», а дырэктара абласной навуковай бібліятэкi імя Я.Ф.Карскага Лідзіі Мальцавай – медалём Францыска Скарыны.

“ГП”
Поделиться
Перейти к содержимому