Менавіта пад такой назвай 31 ліпеня прайшло свята вёскі ў аграгарадку Васілевічы.

Падчас урачыстага адкрыцця святочнага мерапрыемства перад гледачамі выступіла кіраўнік справамі Васілевіцкага сельскага выканаўчага камітэта Наталля Анатольеўна Сасноўская. Яна шчыра павіншавала сваіх аднавяскоўцаў са святам, пажадала дабрабыта і далешага росквіта.

Бібліятэкар Таццяна Іванаўна Скок расказала гасцям мерапрыемства гісторыю з’яўлення, станаўлення і развіцця вёскі Васілевічы.

Музычныя паўзы падчас свята запаўнялі выступленні народнага ансамбля народнай песні “Жывіца” і народны вакальны ансамбль песні “Рябинушка”.

І якое ж свята без юбіляраў? Сваё 90-годдзе нядаўна адсвяткавала Кацярына Кірылаўна Міхалева, 60 год адзначылі Алена Леанідаўна Грасевіч і Людміла Васільеўна Клыбік.

У аграгарадку Васілевічы жыве цудоўная сям’я, у якой выхоўваюцца пяцёра дзяцей. Маці Наталля Уладзіміраўна Мукасей узнагароджана дзяржаўнай узнагародай – ордэнам Маці.

Вёска не памірае, яна жыве і будзе жыць, пакуль у вёсцы нараджаюцца дзеці. 1 ліпеня ў аграгарадку Васілевічы нарадзілася новая жыхарка – Ганна Вітальеўна Лебедзь.

Успомнілі падчас мерапрыемства ветэранаў Вялікай Айчынай Вайны і ўдзельнікаў баявых дзеянняў у Афганістане.

Для самых маленькіх гасцей святочнага мерапрыемства працавалі атракцыёны і гандлёвыя палаткі з ласункамі. Для дарослых працавала выяздная гандлёвая кропка Слонімскага райспажыўтаварыства.

 

Алена ЛЫНЬКО

Поделиться
Перейти к содержимому