Cлонімскі раённы краязнаўчы музей імя І.І. Стаброўскага з’яўляецца старэйшым музеем Гродзенскай вобласці, а сёлета 20 верасня яму споўнілася 90 год.

Гісторыя музея пачалася ў далёкім 1929 годзе, калі ў памяшканні Слонімскага староства ўпершыню адчыніліся дзверы краязнаўчага музея. Сваім нараджэннем музей абавязаны археолагу і краязнаўцу, ураджэнцу хутара Орлавічы Слонімскага павета Іосіфу Іосіфавічу Стаброўскаму. Патомны дваранін, палкоўнік рускай арміі, удзельнік Першай сусветнай вайны, афіцэр Чырвонай арміі ў гады грамадзянскай вайны, ён быў нястомным даследчыкам роднага краю, збіральнікам яго гісторыі.

СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ

Адразу пасля стварэння музей стаў рэгіянальным цэнтрам краязнаўчай дзейнасці. Стаброўскім былі сабраны археалагічная і нумізматычная калекцыі, вялікая колькасць дакументаў розных часоў, старадрукаў, мноства рэдкіх кніг, асобныя каштоўныя прадметы мастацтва, гісторыі і прыроды. На аснове набытага і была адкрыта першая экспазіцыя краязнаўчага музея ў Слоніме. У 1939 г.

І.Стаброўскі бязвыплатна п е р а д а ў у с е свае к алекцыі ў дар гораду. З гэтага часу музей н а б ы ў с т ат у с дзяржаўнага. У 1940 г. загадам Баранавіцкага абласнога ўпраўлення культасветустаноў вялікая колькасць (50 найменняў) найбольш каштоўных экспанатаў была перададзена мастацкаму музею ў Баранавічах, якія ў гады вайны бясследна зніклі. Тое, што засталося ў музеі, Стаброўскаму ўдалося захаваць нават падчас акупацыі горада нямецка- фашысцкімі захопнікамі. Гэта дазволіла ўжо ў 1945 г. аднавіць экспазіцыю музея. Пасля вайны ён насіў назву «Баранавіцкі абласны краязнаўчы музей». У 1954 г., калі Слонімскі раён увайшоў у склад Гродзенскай вобласці, музей быў перайменаваны ў Слонімскі раённы краязнаўчы. Да 1957 г. ён мясціўся ў двух драўляных асабняках на вуліцы Пушкіна, яго экспазіцыі і фонды налічвалі каля 5 тысяч экспанатаў. У 1957 г. музей атрымаў двухпавярховы цагляны будынак на плошчы Леніна, дзе месціцца і зараз. У 2001 г., паводле рашэння Гродзенскага аблвыканкама, музею нададзена імя І.І. Стаброўскага.

ГАЛОЎНАЯ КАШТОЎНАСЦЬ – ЛЮДЗІ

Гісторыя, гэта перш за ўсё – людзі, якія цалкам адданыя сваёй справе. У розныя гады музеем кіравалі вопытныя і таленавітыя краязнаўцы: І.І. Стаброўскі, С.М. Новік-Пяюн, Г.М. Мацвеева, П.М. Волкаў, В.П. Марулін, В.А. Кайшава, В.Р. Брычанок, П.І. Буйвалаў, А.І. Крукаў, В.М. Очкіна, І.Р. Шпыркова, А.М. Валашчук, Н.К. Рыжак. У 2017 годзе на пасаду дырэктара музея была прызначана Алена Канстанцінаўна Сухарукава – в ы с о к а п р а ф е с і й н ы , адданы сваёй справе чалавек.

Калектыў музея шануе і памятае сваіх ветэранаў: Ірыну Рыгораўну Шпыркову, якая працавала ў музеі звыш 50 гадоў, Раісу Мікалаеўну Белякову, Ніну Іванаўну Сончык, Людмілу Мікалаеўну Молчун.

Музей з’яўляецца не толькі цэнтрам захавання і перадачы культурнай спадчыны, ён сапраўды стаў культурным цэнтрам Слонімшчыны. Супрацоўнікі музея працягваюць справу, якую пачаў І. Стаброўскі, захоўваюць гістарычную спадчыну роднага краю. Сёння ў музеі працуюць творчыя, зацікаўленыя людзі з пэўнымі ведамі, практычнымі навыкамі і ўменнямі. Гэта Наталля Міхайлаўна Руднева, якая працуе ў музеі больш за 30 гадоў, Наталія Уладзіміраўна А л я х н о в і ч , С я р г е й Якаўлевіч Бурсевіч, Паліна Юр’еўна Бадун і Анжэліка Вячаславаўна Зіневіч.

За работу па адраджэнню, вывучэнню і папулярызацыі культурнай і гістарычнай спадчыны Слонімшчыны ў розныя гады культурная ўстанова неаднойчы адзначалася высокімі ўзнагародамі рознага ўзроўню: ганаровымі граматамі Слонімск ага райсавета дэпутатаў, Слонімскага райвыканама, Гродзенскага аблвыканкама, упраўлення культуры Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея, Міністэрства культуры СССР і іншымі. Галоўнымі і самымі каштоўнымі ўзнагародамі для работнікаў музея сталі Дыплом і спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, атрыманая ў 2002 годзе ў намінацыі “Музейная справа”, памятны знак і адпаведная Грамата “2000 год хрысціянству” за вялікі ўклад у асветніцкую справу.

КАЛЕКТЫЎ І ЯГО СПРАВА

Агульны фонд музея складае больш за 30 000 экспанатаў. Штогод музей наведваюць звыш 16 000 чалавек.

Сучасныя экспазіцыі музея размешчаны ў 9 залах і складаюцца з гістарычнага аддзела і аддзела прыроды. У 2018 г. музей атрымаў выставачныя залы ў будынку бібліятэкі па вул.Ружанскай, 1.

У трох экспазіцыйных залах музея размешчаны аддзел прыроды. Тут пададзены тэмы: фізіка-геаграфічная характарыстыка краю, карысныя выкапні, знаходкі рэшткаў насельнікаў ледавіковай фаўны (зубы маманта, ніжняя сківіца з зубамі і кавалак рога шарсцістага насарога, рогі аленя, тура, аўцабыка), геалогія, клімат, глебы, вадаёмы краю, жывёльны і раслінны свет, лугі, балоты, лясы, сельскагаспадарчыя расліны. Дыярамамі прадстаўлена развіццё жывой прыроды, змены ў раслінным і жывёльным свеце розных пораў года, характэрны для краю змешаны лес і яго насельнікі.

У 5 залах аддзела гісторыі м у з е я р а с к р ы т ы т э м ы : археалогія краю, старажытны Слонім, край у складзе Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, Слонім у гады Айчыннай вайны 1812 года, паўстанні на Слонімшчыне, эканоміка і культура Слонімшчыны ў 19 – пач.20 ст., край у складзе Польшчы (1920- 1939 гг.). прадстаўлены падзеі Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, асобная экспазіцыя прысвечана ўдзелу слонімцаў у Афганскай вайне.

Найбольш унікальныя экспанаты – стараславянскі ідал 10 ст.; скарб польска- літоўскіх манет 16-18 ст.; Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. (выданне1647 г. у перакладзе на польскую мову); рукапісныя дакументы на старажытнабеларускай мове 16-17 ст.; частка драўлянага водаправода 18 ст.; бронзавы бюст Напалеона, выкананы ў Парыжы ў 1885 г.; план Слоніма 1825 года; калекцыя старадрукаў і рэдкіх кніг 16-пач. 20 ст.; акты Слонімскага земскага суда 1895 г. выдання; калекцыя прадметаў побыту і аддзення канца 19-пачатку 20 ст.; фотаальбом “Крывавым следам” аб падзеях Першай сусветнай вайны, асабістыя рэчы савецкіх воінаў, якія абаранялі горад у першыя дні вайны; рэчы слонімскай яўрэйскай абшчыны; асабістыя рэчы генерала М. Н. Уласіка – целаахоўніка Сталіна і іншае.

У музеі праводзяцца аглядныя і тэматычныя экскурсіі, экскурсіі па гістарычным цэнтры горада, музейныя заняткі і ўрокі, выстаўкі, дні адчыненых д з в я р э й , м у з е й н ы я в е ч а р ы н ы , тэатралізаваныя мерапрыемствы “Каляда, Каляда! Адчыняй вароты!”, “Масленіцу сустракаем”, акцыя “Ноч музеяў”, сустрэчы з воінамі-афганцамі і іншыя.

Экспазіцыі і фонды музея – вынік працяглай творчай, часам нялёгкай, але вельмі патрэбнай работы яго супрацоўнікаў і знакавая місія для іх – зберагчы і прымножыць ўсё тое, што створана нашымі продкамі, каб перадаць не аднаму пакаленню слонімцаў, бо наша сучаснасць без мінулага неймаверна.

Падрыхтавала Марына ПРАКОФ’ЕВА

Поделиться
Перейти к содержимому