Менавіта пад такой назвай у Мінскім каледжы мастацтваў праходзіў lll Адкрыты конкурс ансамблевага і аркестровага выканаўства.
Сумеснае музіцыраванне з’яўляецца адной з асноўных формаў музычнага мастацтва і ўплывае на фарміраванне прафесійных навыкаў музыкантаў.
На конкурсе была прадстаўлена вялікая колькасць музычных інструментаў. Прафесійнае журы, а ацэньвалі канкурсантаў беларускія дзеячы культуры і мастацтва, вядомыя прафесійныя музыканты, адмеціла і жанравую разнастайнасць твораў, якія выбралі выканаўцы. Абавязковая ўмова – выкананне двух музычных твораў, адно з якіх – беларускага аўтара.
У праграме ансамбля «Браво» Слонімскай ДШМ было два папулярных і любімых твора – «Тульский самовар» (кампазітар В. Купрэвіч) і р.н.п. «Под горою калина» (у перапрацоўцы Л. Богдан). Дуэт «Мажорики» выканаў «Несказанную осень» Сяргея Колгана і «Куриный рок-н-ролл» Яўгена Дзярбенка.
Па выніках конкурсу перамогу атрымаў дуэт «Мажорики», у складзе якога – Улад Федаровіч і Міхаіл Гаўрылаў. Яны сталі лаўрэатамі l ступені (педагогі Т. А. Дэконская і Л.П. Пансевіч).
Ансамбль «Браво» – Іван Ільянкоў, Сафія Радзюк і Дамініка Каролік – стаў лаўрэатам ll ступені (педагогі Л.Н. Богдан і Т.А. Дэконская). Вучні атрымалі перамогу, дзякуючы сур’ёзнай падрыхтоўцы. У ансамблі іграць вельмі няпроста. Трэба супадаць рытмічна і інтанацыйна. Гэта вялікая праца, аднак яна таго вартая. Вялікі дзякуй музыкантам і іх настаўнікам за чарговую перамогу.
Алена ЛЫНЬКО