Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін Міхайлавіч Семяняка 4 студзеня сустрэўся з вучнямі СШ № 8.

Падчас сустрэчы госць расказаў суразмоўцам аб сваім дзяцінстве, школьных гадах, аб сваёй паэтычнай творчасці. Прачытаў дзецям некалькі сваіх вершаў, падзяліўся поглядамі на родную мову.

Таксама Валянцін Міхайлавіч падарыў школе камплект кніг на беларускай мове. Аб гэтым яго папрасіў адзін з бацькоў падчас сустрэчы тады яшчэ кандыдата ў дэпутаты з выбаршчыкамі ў перыяд агітацыйнай кампаніі.








Алена ЛЫНЬКО.

Поделиться
Перейти к содержимому