На стары Новы год навучэнцы ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Навасёлкаўскі яслі-сад – базавая школа Слонімскага раёна” змаглі здзейсніць сваю дзіцячую мару, пабываць у гасцях у Дзеда Мароза і Снягуркі.


14 студзеня хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі хутарок Дзеда Мароза, які знаходзіцца ў вёсцы Паўлава Слонімскага раёна.
Гульнявая праграма была цікавай і захапляльнай. Рабяты адправіліся ў падарожжа, поўнае сюрпрызаў і нечаканасцяў. Пры падыходзе да хутарка яны сустрэлі Бабу Ягу і з непрытоеным захапленнем і поўнай гатоўнасцю пагрузіліся ў святочную атмасферу. Разам з казачнымі героямі дзеці вадзілі карагоды, спявалі песні, гулялі ў гульні. Таксама яны пабывалі ў гасцях у бабулі Печкі, дзе расказвалі вершы Дзеду Марозу і Снягурцы.
І, вядома ж, якое свята без падарункаў! Кожны ўдзельнік атрымаў памятны падарунак ад Дзеда Мароза.
Чароўны хутарок Дзядулі Мароза настолькі палюбіўся рабятам, што яны з нецярпеннем будуць чакаць, калі Дзядуля Мароз прыедзе да іх у наступным годзе!

Наталля Аляксандраўна Лагуцік, выхавальнік групы падоўжанага дня ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Навасёлкаўскі яслі-сад – базавая школа Слонімскага раёна”

Поделиться
Перейти к содержимому