У нядзелю, 5 красавіка, каталіцкія вернікі адзначылі Вербную (Пальмовую) нядзелю, альбо Урачыстасць уваходу Пана ў Іерусалім. Свята распачынае самы важны і ўрачысты перыяд у літургічным годзе – Вялікі тыдзень.
У гэты дзень у касцёле святога Андрэя ў Слоніме вернікі асвяцілі вербныя галінкі — яны сімвалізуюць тыя пальмовыя, якімі сустракалі Хрыста.
З парадкам набажэнстваў Святога пасхальнага Трыдыума у слонімскіх касцёлах можна будзе азнаёміцца ў друкаваным нумары СВ.
Таццяна ДЗЕНІСЮК