У нядзелю, 14 красавіка, каталікі сабраліся ў храмах, каб асвяціць упрыгожаныя галінкі вярбы. Веруючыя святкавалі Пальмовую нядзелю — гэта значнае рэлігійнае свята, якое адзначаюць за тыдзень да Вялікадня. У гэты дзень вернікі ўспамінаюць уваход Госпада ў Іерусалім. У слонімскім касцёле святога Андрэя на святочнае набажэнства сабралася вельмі шмат вернікаў як дарослых, так і маленькіх.
Таццяна Дзенісюк