12 красавіка каталіцкія вернікі ва ўсім свеце святкуюць Вялікдзень.
У слонімскім касцёле святога Андрэя ў суботу, 11 красавіка, вернікі днем асвяцілі пакармы на стол — фарбаваныя яйкi, булкi, кілбасу i iншыя прадукты харчавання, а вечарам сабраліся на Пасхальную вігілію.
Урачыстасць Вялікай Суботы пачалася з асвячэння новага вагню, ад якога была запалена вялікая васковая свечка — пасхал — сімвал уваскрослага Хрыста. Калі новы Пасхал быў унесяны ў касцел, вернікі запальвалі ад яго свечкі, перадаючы, такім чынам, адзін адному Святло Хрыста.
Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!
Таццяна ДЗЕНІСЮК