Найлепшы адпачынак у час канікул – гэта экскурсія. З мэтай прывівання вучням любово да Радзімы, далучэння іх да сацыяльных каштоўнасцяў – патрыятызму, грамадзянскасці, гістарычнай памяці, абавязку вучні ДУА “Парэцкая базавая школа Слонімскага раёна” наведалі гісторыка-культурны комплекс “Лінія Сталіна” – самы вядомы музейны комплекс Беларусі пад адкрытым небам.
Туды з’язджаюцца тысячы людзей з розных куткоў нашай краіны, каб паглядзець на музей савецкай фартыфікацыі, які масава ўзводзіўся на заходніх межах СССР у трыццатыя гады дваццатага стагоддзя. На ўваходзе ў комплекс вучняў сустрэў экскурсавод, апрануты ў чырвонаармейскі шынель, каб вучні змаглі адчуць атмасферу тых часоў.
Падчас экскурсіі дзеці даведаліся пра ўзнікненне тэрміна “Лінія Сталіна”, пра падзеі, звязаныя з пераносам дзяржаўнай мяжы.
Вучні з захапленнем разглядалі ваенныя збудаванні. Экспазіцыя комплекса дала магчымасць пабываць у акопах, бліндажах, танках, адчуць сябе артылерыстамі, наводчыкамі, вадзіцелямі ваеннай тэхнікі, пастраляць з карабіна часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Дзеці атрымалі вялікае задавальненне ад экскурсіі, якая змагла перанесці іх у недалёкае мінулае, успомніць пра гераічны подзвіг беларускага народа.

Настаўнік гісторыі і геаграфіі ДУА “Парэцкая базавая школа Слонімскага раёна” Баравікоў Уладзімір Мікалаевіч

Поделиться
Перейти к содержимому