"Каласавіны" розных гадоў... экспазіцыю да 60-годдзя мемарыяльнага музея Коласа адкрылі на Дне беларускага пісьменства
Дакрануцца да гісторыі музейнай дзейнасці Якуба Коласа жыхары Слонімшчыны і госці свята змаглі, наведаўшы выставачную экспазіцыю, прысвечаную 60-годдзю Дзяржаўнага літаратурна-мемерыяльнага музея Якуба Коласа, якая адкрылася 31 жніўня ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі.
1C9A4608.JPG
Увазе гледачоў на выстаўцы прадстаўлены матэрыялы, якія рэпрэзентуюць гісторыю музея Якуба Коласа, цікавыя факты, дзейнасць музея і яго філіялаў у розныя гады, прыгожыя, яркія фотаздымкі. Акрамя гэтага, экспазіцыю дапаўняюць вядомыя цытаты песняра, змешчаныя на яркіх ралапах.
Таксама на выставе можна пабачыць зборнікі матэрыялаў з навуковых канферэнцый “Каласавіны” розных гадоў, у якіх сабраны цікавыя матэырялы.
Варта адзначыць, што выстава сапраўды ўдалася, аб чым сведчаць, у першую чаргу, зацікаўленыя твары людзей, прысутных на экспазіцыі, якая, дарэчы, будзе дзейнічаць і 1 верасня.

1C9A4610.JPG
1C9A4614.JPG
1C9A4616.JPG
1C9A4634.JPG
1C9A4626.JPG
1C9A4636.JPG
Поделиться
Перейти к содержимому