Развіццё дзіцяці як грамадскай асобы немагчыма без ведання роднай мовы, гульняў, звычаяў, казак, песен, свят, твораў выяўленчага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Кожны чалавек павінен веда- ць свае карані, мову, умець гуля- ць у гульні свайго народа, спява- ць свае народныя песні, танцава- ць свае танцы, ведаць як з веку ў век святкуюць святы ў нашым краі, любіць свае родныя мясціны, сваю радзіму – Беларусь.
Фарміраванне ў дзяцей устойлі- вай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы, выхаванне патрыятычных пачуццяў, узбага- чэнне слоўнікавага запасу, наву- чанне звязнаму маўленню – асноў- ныя задачы беларускамоўных груп дзіцячых устаноў.
З гэтай мэтай у беларуска- моўнай групе дзяржаўнай уста-новы адукацыі «Яслі-сад № 14 г. Слоніма» створаны ўсе умовы. З выхаванцамі працуюць во- пытныя выхавацелі дашкольнай адукацыі Ніна Паўлаўна Бенюш і Алена Міхайлаўна Жамойд- зік, якія цесна ўзаемадзейніча- юць з музычным кіраўніком Але-
най Міхайлаўнай Лажэчнікавай, кіраўніком па фізкультуры Ірынай Валер’еўнай Шынкаровай, баць- камі. У групе арганізавана прад- метна-развіваючае асяроддзе, якое садзейнічае рэалізацыі ву- чэбнай праграмы.
Творы вуснай народнай твор- часці, народныя гульні, знаёмст- ва з дзяржаўнай сімволікай Рэспублікі Беларусь, гісторыяй, пом- нікамі краіны, знаёмства са знака- мітымі людзьмі, прагулкі па гораду выхоўваюць у дзіцяці пачуццё лю- бові да роднай зямлі, дапамагаю- ць з павагай і цікавасцю адносіцца да культурных традыцый свайго народа, садзейнічаюць развіццю асобы ў духу патрыятызму.
Тэатральныя, сюжэтна-роле- выя гульні, інсцэніроўкі, заняткі па развіццю беларускага маўлен- ня, чытанне беларускіх кніг, часопісаў пашыраюць і ўзбагачаюць слоўнікавы запас дзяцей, вучаць
звязнаму маўленню.
Прадстаўлены ў бацькоўскім кутку зменны матэрыял з рэка- мендацыямі, памяткамі, кансуль- тацыямі, вершамі для завучвання, гульнямі і заданнямі, сумесна праведзеныя святы «Восеньскі кірмаш», «Купалле», «Калядкі», «Масленіца», спартыўныя мера- прыемствы, сумесныя выставы малюнкаў, вырабаў, фотаздымкаў, экскурсіі ў запаведныя і гі- старычныя мясціны Беларусі ўз- багачаюць бацькоў новымі веда- мі, пашыраюць іх кругагляд. Ба- цькі сталі актыўнымі памочнікамі ў рабоце па папулярызацыі бела- рускай мовы.
Разнастайнасць такіх форм работы дапамагае выхаванцам усвядоміць сваю прыналежнас- ць да беларускай нацыі, прачуць непаўторны каларыт нашай культуры, мілагучнасць гучання роднай мовы.
Ніна БЕНЮШ, выхавацель дашкольнай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 14 г. Слоніма»