22мая ў філіяле “Міжэвіцкі цэнтр культуры” сумесна  з філіялам “Міжэвіцкая сельская бібліятэка”прайшла тэматычная праграма “Гэты край завецца Беларуссю”

Мэтай мерапрыемства з’яулялася выхоўваць на лепшых традыцыях нацыянальнай культуры павагу да роднай мовы, да беларускага народа, яго гістарычнага мінулага, культурнай спадчыны.

Вядучая мерапрыемства  Раіса  Крывіцкая звярнулася да прысутных паважаць сваю родную мову, памятаць гістарычнае мінулае, культурную спадчыну нашай краіны. Дзеці чыталі вершы пра Беларусь. Гучалі беларускія народныя песні ў выкананні ўдзельнікаў калектываў аматарскай творчасці. Была зроблена выстава кніг “Зямля з блакітнымі вычыма” і выстава беларускай народнай творчасці “Беларускі ручнік”. Са словамі прывітання да сваіх аднавяскоўцаў выступіла кіраўнік справамі Міжэвіцкага сельвыканкама Няцецкая Марыя Іванаўна.. Яна пажадала ўсім мірнага неба над галавой, здароў’я, жыць у шчасці і спакоі радавацца кожнаму дню. Са словамі прывітання да нашых жыхароў выступіў настаяцель Міжэвіцкага храма Прысвятой Багародзіцы Пратыярэй Мікалай. Ён гаварыў пра грамадска-патрыятычныя адносіны, пра развіццё творчага мыслення, пачуццё нацыянальнай годнасці і гонару за сваю Радзіму.

 

 

Поделиться
Перейти к содержимому