Раіса Антонаўна Свінчук пенсіянерка з аграгарадка Жыровічы. Жанчына вельмі любіць прыязджаць у Слонім, каб наведаць магазін «Грошык». Яна падзялілася з журналістам «СВ» сваімі ўражаннямі пра магазін.

«У «Грошыку» заўсёды шырокі асартымент тавараў, даступныя цэны і вельмі падабаюцца акцыі. Даведалася, што з 8 па 21 ліпеня «цуд-цана» на свініну на костцы.  Вось купіла, каб прыгатаваць смачную вячэру для сваіх родных. Адразу ўзнікла ідэя запячы мяса з грыбной падлівай па рэцэпту, які так любяць у маёй сям’і. Наведалася ў «Грошык». Сапраўды, лапаткавая частка свініны ў вакуумнай упакоўцы каштуе ўсяго 6 рублёў 99 капеек за кілаграм! Прадукцыя выраблена ў Беларусі, таму купіла яе без сумненняў», — кажа Раіса Антонаўна.

Жанчына падзялілася рэцэптам мяса з падлівай з журналістам «СВ». Мы публікуем яго для сваіх чытачоў.

Каб мяса атрымалася мяккім і духмяным, яго трэба замарынаваць. Апырскайце свініну алеем і белым вінным воцатам, з усіх бакоў пасаліце. Зрабіце ў ёй праколы нажом і нашпігуйце зубчыкамі часнаку. Загарніце лапатку ў фальгу і пакладзіце ў форму для запякання. У ідэале мяса павінна так марынавацца ўсю ноч, але калі сям’я больш не можа чакаць, то будзе дастаткова і гадзіны. Пастаўце загатоўку ў разагрэтую да 190°C  духоўку. Час запякання – 1,5 – 2,5 гадзіны.

Падліва таксама робіцца проста: абсмажваем на патэльні цыбулю з грыбамі, пасля дадаем смятану.

Спадзяемся, што вы абавязкова паспрабуеце прыгатаваць свініну па рэцэпту нашай чытачкі.

P.S. Дарэчы, у дыскаўнтары “Грошык” цяпер на акцыі не толькі свініна, але і тушка кураняці-бройлера – 5,99 рублёў за кілаграм. Спяшайцеся за свежым мясам па цудоўных цэнах! Гатуйце з яго свае любімыя стравы і дасылайце нам рэцэпты. Магчыма, менавіта ваша пісьмо натхніць кагосьці на стварэнне чарговага кулінарнага шэдэўру!

Магазін “Грошык” знаходзіцца ў нашым горадзе па адрасу: вул. Брэсцкая, 42А.  Магазін працуе — панядзелак-нядзеля з 9.00 до 22.00.

 

Поделиться
Перейти к содержимому