5 снежня ў дзяржаўнай установе адукацыі “Парэцкая базавая школа Слонімскага раёна” прайшла гадзіна прававых ведаў з запарашэннем інспектара па справах непаўналетніх В.Ю. Бязносік.
Вольга Юр’еўна засяродзіла ўвагу вучняў 5 – 9 класаў на адказнасці непаўналетніх за здзейсненыя імі правапарушэнні: крадзеж у магазінах, курэнне ў грамадскіх месцах, распіццё спіртных напояў, прычыненне шкоды маёмасці, паводзіны на дарозе ў цёмны час сутак, на чыгунцы, у Інтэрнэце.
Самымі распаўсюджанымі злачынствамі сярод непаўналетніх з’яўляюцца крадзяжы. Аднак у апошні час у хуткім тэмпе павялічваецца колькасць правапарушэнняў ў Інтэрнэце.
Вучням былі дадзены рэкамендацыі па правілах паводзін у грамадстве і зносінах у сацыяльных сетках Інтэрнэта.