Мінулы навучальны год пакінуў настаўнікам і вучням Новадзявяткавіцкай школы добрыя традыцыі, якія захощваюцца и сёлета. Адна з лепшых – правядзенне агульнага дня інфармавання для старшакласнікаў. На гэты раз вучням 8-11 класаў была прапанавана тэма “Беларусь – краіна міру, сяброўства і добрасуседства”. Для больш дэтальнага разгляду вызначылі тры пытанні: “Мір, сяброўства, адзінства і згода – сапраўдныя каштоўнасці чалавецтва”, “Беларусь – краіна яркіх спартыўных перамог”, “Перапіс насельніцтва: позірк на сучаснае – крок у будучае”.

Гасцямі інфармацыйнай гадзіны былі: Зоя Пятроўна Сігаева, педагог-ветэран, былы настаўнік фізічнай культуры і здароўя, з педагагічным стажам больш за 40 гадоў; Алена Мікалаеўна Прыгунова, член камісіі па перапісе насельніцтва 2019 года.

Найбольшую актыўнасць у дыялогу праявілі Вячаслаў Жук, Цімур Якаўчык (8 клас) і Дар’я Ляцэвіч (11 клас). З іх вуснаў гучалі не толькі пытанні і словы падзякі гасцям, старшакласнікі павіншавалі Зою Пятроўну з надыходзячым прафесійным святам – Днём настаўніка. Цёплыя абдымкі з госцяй сталі найлепшым падарункам для былой настаўніцы. “Дзеля гэтага варта было аддаць столькі гадоў працы ў школе”, – прызналася расчуленая Зоя Пятроўна.

 

Вольга БЛІЗНЮК, класны кіраўнік 10 класа

Поделиться
Перейти к содержимому