У Дзятлаве праходзіць фестываль сямейнага адпачынку «Зецельскі фэст». Гэты раённы праект стартаваў летась, а сёлета ў свята з’явіўся свой летапіс, у які арганізатары мяркуюць заносіць імёны сем’яў-пераможцаў.

Вясна, сонца, усмешкі на тварах гледачоў – такая светлая атмасфера у сёняшняга свята. Адкрылі яго дзіцячыя танцавальныя калектывы. Усяго ў выступленні прынялі юдзел каля 60 юных таленавітых дзятлаўчан.

З віншаваннямі да прысутных звярнуўся старшыня Дзтлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік і зазначыў, што сям’я – гэта самае дарагое, што у нас ёсць. Моцная сям’я – залог стабільнасці і працвітання, гарант таго, што чалавек ні пры якіх абставінах не акажацца адзін на адзін са складанасцямі і бядой. Сям’я была і застаецца захавальніцай духоўных, нацыянальных і культурных традыцый.

У пацвярджэнне словаў кіраўніка раёна вядучыя свята Наталля Маліноўская і Валерый Макарчык запрасілі на сцэну лепшыя сем’і раёна: сярэбраных юбіляраў – сям’ю Саламевічаў, Сёмухаў – сямейную пару, якая пражыла разам 60 гадоў, і шматдзетную сям’ю Белавусаў, дзе гадуюцца пяцёра дзяцей.

На плошчы каля галоўнай сцэны і па вуліцы Міцкевіча размясціліся гандлёвыя кропкі, горад майстроў і тэматычныя пляцоўкі фестывалю. Тавары на любы густ, гульні і забавы, бяспройгрышныя латарэі удзельнікам свята прапаноўвалі рамеснікі і спецыялісты нашага раёна і госці з суседніх раёнаў. А надзіманыя горкі і атракцыёны падарылі шмат радасці малечы.

 

Ірына СТЫРНІК

http://diatlovonews.by

Поделиться
Перейти к содержимому