З мэтай далучэння дзяцей да народных традыцый сваёй Радзімы, знаёмства з фальклорным святам «Калядкi», выхавання павагі да сваёй бацькаўшчыны, народных традыцый і святаў беларускага народа ў ДУА «Яслі-сад № 8 г. Слоніма» прайшло фальклорнае свята «Прыйшла Каляда – адчыняй вароты!» пад кіраўніцтвам музычнага кіраўніка Г.П. Берташ.

Традыцыйна кожны год выхаванцы і супрацоўнікі дзіцячага садка развучваюць песні-калядкі, вершы, апранаюцца ў строі жывёл, казачных персанажаў і адпраўляюцца калядаваць. Калядка – гэта маленькая песенька, у якой жадаюць дабра, здароўя, багацця на ўвесь наступны год. Гаспадары ж таксама частуюць гасцей-калядоўшчыкаў і жадаюць моцнага здароўя.

Наша «Каляда» была насычана казачнай атмасферай, вясёлымі песнямі і гульнямі.

Свята не толькі прыносіць радасць нашым выхаванцам, але і дае ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усё хараство народных абрадаў. Дзеці вельмі любяць гэтае вясёлае свята, актыўна прымаюць у ім удзел.

Ірына Давыдзік, намеснік загадчыка ДУА «Яслі-сад № 8 г. Слоніма»

Поделиться
Перейти к содержимому