“Мову родную люблю я “— пад такім дэвізам прайшоў Дзень роднай мовы ў профільным лагеры “Славеснік” , які працуе ў сярэдняй школе №4 імя П.І.Батава г.Слоніма.

З гэтай нагоды ў лагеры для вучняў 5- 8 класаў быу арганізаваны шэраг мерапрыемстваў. Выхаванцы лагера з захапленнем удзельнічалі ў акцыі “Чытаем разам беларускіх песняроў”, прынялі актыўны ўдзел у гульні – падарожжы “Беларусь у маім сэрцы “. У пачатку мерапрыемства “славеснікі” пазнаёміліся з відэаролікам “Зямля пад белымі крыламі”, які яшчэ раз паведаў аб той цудоўнай, багатай спадчыне, што маюць беларусы. У час гульні – падарожжа выхаванцы паглыбілі свае веды па гісторыі Беларусі, народных звычаях і традыцыях беларускага народа. А завяршыўся Дзень роднай мовы віктарынай па творчасці паэтаў і пісьменнікаў Слонімшчыны, бо ў Год малой радзімы мы павінны як мага больш дакранацца да нашых вытокаў. Слонімская зямля нарадзіла, узгадавала і дала крылы для магутнага палёту многім нашым землякам. Яны — наш гонар. Для ўсіх выхаванцаў профільнага лагера “Славеснік” Дзень роднай мовы быў цікавым і насычаным. Падводзячы вынікі дня, выхаванцы выказвалі думкі, што гэты дзень ім запомніцца надоўга. Усвядомілі, што наша беларуская мова жывая і сапраўдная. І таму кожны з нас павінен не толькі валодаць ёю дасканала, але і шанаваць і захоўваць.

Вольга Коўш, Людміла Шундрык, выхавацелі профільнага лагера “Славеснік”.

Поделиться
Перейти к содержимому