Настаўнік фізічнай культуры і здароўя Серкевіч Ігар Іванавіч – чалавек неабыякавы да сваёй прафесійнай дзейнасці. Для яго спорт – гэта і праца, і захапленне. Спартыўная зала Сялявіцкай школы заўсёды поўніцца галасамі вучняў. Ім цікава ўсё: футбол, валейбол, піянербол. Восенню і вясною Ігар Іванавіч разам з вучнямі на велапрабегу, зімой – на лыжах. А на гэты раз арганізаваў паездку групы вучняў і настаўнікаў на чэмпіянат КХЛ. Яны сталі балельшчыкамі на хакейным матчы паміж мінскай камандай “Дынама” і расійскай камандай ЦСКА – уладальнікамі кубка Гагарына. Супернік быў сур’ёзны і моцны, але нашы хакеісты паказалі добрую гульню. З’явіліся ў вучняў і свае куміры – дынамаўцы. І хоць перамаглі госці, настрой ва ўсіх не сапсаваўся. Дадому вярталіся на пазітыве, дзяліліся сваімі ўражаннямі з сябрамі і бацькамі па тэлефоне. Вучні яшчэ раз упэніліся , што спорт – гэта не толькі здароўе, але і шквал эмоцый і мора пазітыву.
Слаута В.С., настаўнік, які выконвае функцыі класнага кіраўніка 8 класа ДУА “Сялявіцкая базавая школа”