У сярэдняй школе № 10 г. Слоніма склалася добрая традыцыя садзіць дрэвы ў гонар знамянальных падзей. У апошні дзень чвэрці вучні 10-11 класаў, педагогі, работнікі Слонімскай гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прынялі ўдзел у акцыі «Дрэва героя», прымеркаванай да Года гістарычнай памяці і 770-годдзя заснавання горада Слоніма.


15 елак былі высаджаны на Алеі памяці як сімвал яднання продкаў і нашчадкаў, працягу жыцця, надзей на шчаслівую будучыню і неўміручай памяці пра мінулае. Правядзенне акцыі — сведчанне таго, што ў нашых сэрцах ніколі не знікне памяць пра палеглых на палях вайны салдат, пра іх трагічны лёс, памяць пра тое, што любая вайна нясе страты, нішчыць маладосць і каханне, красу жыцця, чалавечае шчасце. Кожным пасаджаным дрэвам удзельнікі мерапрыемства злучылі пакаленні вечна жывучай памяццю аб гераічных падзеях краіны. Пасадзіўшы дрэвы, вучні пакінулі адметны след на зямлі. Дрэвы жывуць не адно стагоддзе, значыць, яны стануць захавальнікамі гісторыі, што вельмі сімвалічна ў Год гістарычнай памяці.

Таксама акцыю падтрымалі ў дзяржаўнай установе адукацыі Слонімскі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці. Былі пасаджаны 5 рабін і 3 елкі.

Тамара Баран.

Поделиться
Перейти к содержимому