Святочна шэрагам разнастайных мерапрыемстваў пачаўся ў нашай краіне тыдзень, прысвечаны самаму маладому дзяржаўнаму святу – Дню народнага адзінства. Да тэматычнай сямідзёнкі далучылася і Новадзявяткавіцкая СШ. Патрыятычная гадзіна “Доблесць Айчыны” для навучэнцаў 6 класа прайшла ў фармаце інтэрактыўнай гульні, падчас якой вучні збіралі пазлы “воблака слоў” на тэму “Складаемыя маёй Радзімы”, будавалі ментальную карту “Вызваленне Рэспублікі Беларусь”, выкарыстоўваючы QR-код, атрымлівалі заданні і выконвалі іх у праграме LearningApps. Такая актыўная работа садзейнічала ўсведамленню шасцікласнікамі сваёй прыналежнасці да беларускага народа, аб’яднанага агульнай гісторыяй і традыцыямі.
Вольга Блізнюк,
педагог, які выконвае функцыі
класнага кіраўніка 6 класа