Сумесныя школьныя мерапрыемствы разам з бацькамі сталі добрай традыцыяй у 9 класах ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Слоніма”. Школа адыгравае важную ролю ў выхаванні дзяцей, але галоўнымі выхавальнікамі ўсё ж застаюцца бацькі. А калі бацькі адкрыты для супрацоўніцтва- гэта трывалае ўзаемадзеянне.
25 студзеня ў суботу вучні 9 класаў змаглі прыняць удзел у майстар-класе «Кошык жытнёвага калосся» ў рамках мерапрыемства «Горад майстроў», якое правялі бацькі 9 “А” класа — Шэўчык Аляксандра Валер’еўна і Мардакіна Раіса Віктараўна. Дзяўчаты ( менавіта яны прыйшлі на сустрэчу) змаглі пазнаёміцца з тэхнікай выканання вырабаў з ратангу, падобнага на лозапляцення. Уласнаручна пад кіраўніцтвам Аляксандры Валер’еўны кожнаму ўдзельніку удалося зрабіць каласок з гафрыраванай паперы.
Захарчук І.У., настаўнік, што выконвае абавязкі класнага кіраўніка.