Менавіта пад такой назвай у ДУА “Касцянёўская базавая школа Слонімскага раёна” прайшло другое пасяджэнне педагогаў, якія выконваюць функцыянальныя абавязкі класных кіраўнікоў.
Сустрэча адбылася ў інтэрактыўнай форме. Важна было не толькі павялічыць тэарэтычны багаж ведаў педагогаў, але і практычна пазнаёміць іх з інавацыйнымі формамі працы з бацькамі: сайт школы, блог, чат, электронная пошта, skype, вэбінар. Апошняя форма, дарэчы, найбольш зацікавіла педагогаў, таму што ўяўляе сабой аналаг жывых зносін класнага кіраўніка і бацькоў, толькі ў рэжыме анлайн. Зразумела, што сеткавае ўзаемадзеянне не заменіць жывыя сустрэчы, але яно лагічна дапаўняе і ўзбагачае прывычныя формы работы з бацькамі.
Наталля Куляшова, кіраўнік школьнага метадычнага аб’яднання педагогаў,
якія выконваюць функцыянальныя абавязкі класных кіраўнікоў