У рамках рэалізацыі раённага праекта “Культурную спадчыну продкаў зберагаем разам” майстры Слонімскага аддзела рамёстваў арганізавалі мабільную выстаўку народных мастацкіх рамёстваў “Жывая ніць традыцый” для юных жыхароў аграгарадка Міжэвічы ў філіяле «Міжэвіцкі цэнтр культуры».
Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся пра традыцыйную культуру Слонімшчыны, элементах нематэрыяльнай культурнай спадчыны, накірунках дзейнасці аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры.
Таксама ўбачылі творчыя калекцыі работ майстроў і прынялі ўдзел у майстар-класах па вышыўцы, ткацтве пояса, вырабе тэкстыльнага велікоднага сувеніра, аплікацыі саломкай.
Дзеці змаглі дакрануцца да традыцыйнай культуры нашых продкаў.