Часоўню ў гонар святых Пятра і Фяўроніі, апекуноў сям’і асвяцілі ў Слоніме ў суботу, напярэдадні ўрасчытага адкрыцця Дня беларускага пісьменства.
Для некага Дзень беларускага пісьменства – гэта грандыёзнае свята, дзя можна на іншых паглядзець і сябе паказаць: ўсё купіць, усяго пакаштаваць і ўдосталь пазабаўляцца. Але ёсць тыя, для каго найбольш важная яго духоўная састаўляючая, хто прыходзіць-прыязджае ў сталіцу беларускага слова, каб спаткацца з членамі духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”, прылажыцца да цудатворнай Загор’е-Сталавіцкай іконы, прыняць на свечкі балагадатны агонь ад Гроба Гасподня. Гэтым традыцыям уже не адзін год.
Менавіта такія людзі – ад бабулек з кявенькамі да крыху спалоханых салдацікаў тэрміновай службы – сустракалі каля нядаўна ўзведзенай на Кастрычніцкай вуліцы Слоніма часоўні ў гонар святых Пятра і Фяўроніі. Складзеная з камня, увенчаная залочаным купалам з праваслаўным крыжам, які атуляюць косы маладых бярозак, яна прыцягвала погляды мінакоў – і многіх прымушала збочыць , перахрысціцца і пачакаць, калі ж будзе асвечана часоўня.

Чын асвячэння правялі архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, якому саслужыў епіскап Веніямін, кіраўнік экспедыцыі “Дарога да святыняў”.
– Божая Маці абрала слонімскую зямлю – пра гэта сведчыць хоць бы той факт, што нерукатворны абраз Маці Божай Жыровіцкай з’явіўся менавіта тут. Цудоўна, што напярэдані вялікага свята – Дня беларускага пісьменства – тут асвечана часоўня ў гонар святых Пятра і Фяўроніі, якія, веру, дапамогуць жыхарам горада па іх малітвах захваць у сем’ях любоў і згоду.
У сланімчан, а, ведаючы, колькі гасцей бывае на гэтай зямлі, тут з’явілася яшчэ адна святыня, і святыя заступнікі, у гонар якіх яна асвечана. Верыцца, яны дапамогуць данесці да Бога малітвы яго дзяцей.