Гніламёдаў, У. В. Пасля вайны : раман / Уладзімір Гніламёдаў. – Мінск : Беларуская навука, 2021. – 522, [1] c.
Падзеі рамана «Пасля вайны» пачынаюцца 1944 годам. Мужчыны былі на фронце, а нялёгкія сялянскія клопаты ляжалі на кволых жаночых плячах. Прайшоў час, вайна скончылася, але цяжкасцей не паменшала, ліхалецце працягвалася. Нягледзячы на гэта, жыццё па-свойму вабіла, людзі паступова залечвалі раны вайны. Чытач зможа ацаніць насычанасць сюжэтнага дзеяння, каларыт апісанняў і характарыстык, псіхалагічную пластыку дыялогаў, багацце мовы твора. Твор разлічаны на самага шырокага дэмакратычнага чытача.

Шатыренок, И. С. Командир : [документальная повесть] / Ирина Шатырёнок. – Минск : Беларусь, 2021. – 191 с.
Книга посвящена неизвестным страницам биографий партизанского командира Дмитрия Анисимовича Денисенко и его боевых товарищей. Автор точно реконструировал жизнь партизанского отряда Митьки. География действий кавалерийского партизанского отряда, позже 1-й Белорусской кавалерийской партизанской бригады, — территория Налибокской пущи, Новогрудский, Кореличский, Воложинский, Ивьевский районы. Книга рассчитана на широкую читательскую аудиторию.

Багдановіч, М. А. Выбраныя творы / Максім Багдановіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2021. – 254, [1] с.
Дадзенае выданне распачынае новы кнiжны праект “Народная бiблiятэка”. Народная таму, што змест кнiг складаюць творы, якiя прапануюць уключыць самi чытачы. Свае меркаваннi выказваюць настаўнiкi, студэнты, пiсьменнiкi, навукоўцы, бiблiятэкары i г. д. – праз асабістае апытанне і iнтэрнэт-галасаванне. У выніку ў зборнік “Максiм Багдановiч. Выбраныя творы” ўвайшлі амаль усе паэтычныя творы, пераклады і мастацкая проза гэтага таленавітага паэта, празаіка, крытыка, публіцыста, перакладчыка і самага маладога класіка беларускай літаратуры. Кніга адрасуецца шырокаму колу чытачоў.

Марціновіч, А. Ліза – пераможца тыгра : аповесць-казка / Алесь Марціновіч ; [мастак Н. Агародная]. – Мінск : Беларусь, 2021. – 110, [1] с.
Новая аповесць-казка Алеся Марціновіча – працяг аповесці “Альма. Прыгоды на зямлі і ў космасе”. Галоўная гераіня аповесці – кошка Ліза, сяброўка Альмы. Сярод персанажаў дзяўчынка Арышка і хлопчык Ярык, карова Муфу і галубы Кеша і Геша, лунацік Кіс-Гаў і сарока Пільнае Вока, а таксама тыгр Кінг, які ўцякаў ад Лізы, як спалоханы заяц. Твор захапляе нечаканымі і неверагоднымі прыгодамі.

Бутэвіч, А. І. Расстайны пах асоту : аповесць і апавяданні / Анатоль Бутэвіч. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2021. – 135 с. – (Кніжная паліца школьніка).
Кніга беларускага пісьменніка Анатоля Бутэвіча ўключае творы, прысвечаныя каханню – гэтаму загадкаваму і магічнаму пачуццю, часам неспасцігальнаму, як і сам сэнс жыцця. Распавядаючы пра першую закаханасць падлеткаў, пра ўзаемаадносіны ў школе і ў час адпачынку, першы танец, першы пацалунак, першае ліставанне, аўтар уздымае складаныя пытанні, якія застаюцца важнымі для чалавека на ўсё жыццё. Кніга прызначана для вучняў старэйшых класаў, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца сучаснай беларускай прозай.

Чакаем Вас па адрасу: г. Слонім, вул. Брэсцкая, 69/1

Поделиться
Перейти к содержимому